16 снежня 19:00—00:00
кафэ "Лофт" (Мінск, П. Броўкі, 22)
Сезон вечарынаў FEEL BRAZIL (Адчуй Бразілію) працягваецца. Запрашаем на вечар сонечных пачуццяў і трапічных танцаў! Да таго ж святкуем «бясконцасць»: 8 год школы капуэйры FICAG.
У праграме:
Трапічныя біты ад Korney і Gata
Капуэйра — барацьба-танец-імправізацыя пад жывую экзатычную музыку
Макулеле — дзікі баявы танец афрыканскіх плямёнаў. З нажамі!
Самба — танец вечарынаў і карнавалаў Бразіліі. Будзе магчымасць навучыцца і танчыць разам з бразільянкай Марсіяй і яе кру
Фанк Карыока — сeксуальны эпатажны танец з фавэлаў Рыа-дэ-Жанэйра
Фаро — рамантычны парны танец, каб адпачыць і закахацца.
Будзем вельмі радыя вам, сябры!
Уваход: 50 000
Інфа: +375 29 130 20 33
Квіткі: +375 29 380 00 10
Арганізатар: Школа капуэйры FICAG.