Дзіцячы музычны лекторый Кацярыны Кажарскай
«Адчыняем мір музыкі»
Сустрэча пятая
Беларускія кампазітары - дзецям
Апошняя праграма лекторыя, празначаная для дзіцячай аўдыторыі, асаблівая. Па-першае, яна будзе гучаць на нашай роднай, вельмі прыгожай і меладычнай беларускай мове, па-другое, яе зместам будзе музыка, якую спрадвеку завуць самай прыгожай, чыстай і цудоўнай Белай Руссю. Больш таго, уся гэтая цудоўная музычная палітра будзе прадстаўлена нашым звонкагалосым, нацыянальным народным інструментам - цымбаламі, якія выступяць у сяброўстве з класічным раялем. І мы гасцінна запрашаем вас, нашыя юныя сябры, стаць слухачамі праграмы «ЖАНРАВЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ».
Выканаўцы: Таццяна Моўля (цымбалы), Наталля Кныпік (фартэпіяна)
У праграме: Н. Усцінава, Г. Гарэлава, В. Іваноў, С. Янковіч, Д. Смольскі, Л. Мурашка,
Я Ларыёнаў, І. Жыновіч.